БЕЛ Ł РУС

Звольнілі начальніка мінскага СІЗА №1

1.06.2025 / 8:53

Nashaniva.com

Андрэй Цэдрык кіраваў установай сем гадоў, пры ім Валадарка пераехала ў поле пад Мінскам. А новага начальніка выпісалі з Баранавіцкага СІЗА.

Новым начальнікам СІЗА №1, якое знаходзіцца ў Калядзічах пад Мінскам, стаў 43-гадовы палкоўнік Яўген Хітрык.

Яўген Хітрык

Хітрыка перавялі з Баранавічаў, дзе ён доўгі час кіраваў СІЗА №6. Жонка, Кацярына Хітрык, раней была начальніцай аддзела па ідэалогіі і кадрах у гэтым жа СІЗА. Цяпер яна працуе намесніцай начальніка жаночай калоніі-пасялення №10 у Баранавічах. У дзяржаўных медыя Хітрыкаў малююць ідэальнай сям’ёй — муж з жонкай удзельнічаюць і перамагаюць у міліцэйскіх конкурсах, у іх чацвёра дзяцей.

Сям'я Хітрыкаў. Фота: «Наш край»

З 2018 да 2025 года начальнікам СІЗА №1 быў 47-гадовы палкоўнік Андрэй Цэдрык. Пры ім установа нарэшце пераехала з Пішчалаўскага замка ў цэнтры Мінска ў новыя карпусы, пабудаваныя ў полі каля Калядзічаў

Андрэй Цэдрык

Цэдрык уключаны ў санкцыйныя спісы праз датычнасць да палітычнага ціску і рэпрэсій. Пры гэтым на Валадарцы для звычайных арыштантаў быў мякчэйшы рэжым, чым у іншых СІЗА.

Умовы ўтрымання ў Хітрыка ў СІЗА Баранавічаў былі больш жорсткія. Натуральна, ён таксама датычны да ціску на палітвязняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула