БЕЛ Ł РУС

Рускамірная актывістка Эльвіра Мірсалімава вінаваціць віцебскія ўлады ў «змагарстве»

31.05.2025 / 18:32

Nashaniva.com

Эльвіры Мірсалімавай не спадабалася, што на вуліцах у гістарычным цэнтры Віцебска з’явіліся шыльдачкі з іх гістарычнымі назвамі, піша «Віцебская вясна».

Вуліцы ў горадзе ніхто не пераймяноўваў, проста пад аншлагамі — так называеццца шыльда з назвай вуліцы — з’явіліся напісаныя асобна гістарычныя назвы.

Гэтай ініцыятыве ўжо не адзін дзясятак гадоў, але толькі цяпер яе ўвасобілі ў жыццё, напэўна, каб падвысіць «турыстычную прыцягальнасць».

Перспектыва вяртання віцебскім вуліцам гістарычных назваў не падабалася Мірсалімавай яшчэ даўно. Шэсць гадоў таму яна напісала вялізны артыкул на гэтую тэму, дзе сцвярджала, што «варушняк з нібыта неабходнасцю з'яўлення шыльдаў на віцебскіх вуліцах арганізаваны «свядомымі», празападнымі актывістамі, праціўнікамі Расіі і савецкага мінулага».

Можна згадаць і яшчэ пару выказванняў з таго даўняга артыкула:

«Сучасная Беларусь з'яўляецца заканамерным працягам савецкага праекта. Менавіта ў савецкі перыяд адбылося станаўленне нацыянальнай дзяржавы. Быў закладзены той падмурак, на якім высіцца цяперашняя Рэспубліка Беларусь. Рэспубліка Беларусь — спадчынніца Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі».

А таму

«трэба спыніць спробы перайменаванняў вуліц і плошчаў, адмовіцца ад заклікаў да пакаяння за наша савецкае мінулае, адмовіцца ад заклікаў да судзілішча над уласнай гісторыяй».

Але віцебскія ўлады не прыслухаліся да заклікаў Эльвіры Мірсалімавай, і за гэта яна запісала іх у «змагары».

Між тым нічога глабальнага не адбылося: проста на некалькіх дамах у цэнтры Віцебска з’явіліся новыя дэкаратыўныя элементы. А назвы вуліц — Суворава, камісара Крылова і гэтак далей як былі, так і засталіся.

Чытайце таксама:

Стала вядома, колькі грошай атрымлівалі ад крамлёўскага фонду Лушч, Мірсалімава і Герашчанка

Гладкая назвала Бондараву і Мірсалімаву чарвямі. Азаронак і Лук’янаў патрабуюць ліквідацыі

Прарасійская актывістка Мірсалімава абурылася, што сілавікі дапыталі яе дачку

Прарасійская актывістка Эльвіра Мірсалімава патрабуе пакарання «недатыкальных асобаў»

Каментары да артыкула