БЕЛ Ł РУС

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца

31.05.2025 / 17:54

Nashaniva.com

У Пінску зноў затапіла мясцовы рынак «Сонечны». Гэта не першы раз — падобная сітуацыя ўжо была шэсць гадоў таму, але мясцовыя ўлады так і не зрабілі патрэбных высноў, піша BG.Media.

Скрыншоты з відэа

У тыктоку з’явіліся відэа, дзе відаць, як пасля моцнага дажджу тэрыторыю рынку затапіла вадой.

Карыстальнікі жартуюць, што Пінск хутка можа стаць падводным горадам, параўноўваюць яго з Венецыяй і іронізуюць пра тое, што галоўнае — своечасова плаціць арэнду.

Але за жартамі хаваюцца раздражненне і стомленасць людзей, якія не разумеюць, чаму такія паводкі паўтараюцца. Адной з карыстальніц нават удалося знайсці відэа з падобнай паводкай у 2019 годзе, калі яна працавала на рынку.

Прайшло шэсць гадоў, а праблема не вырашаная — каналізацыя не справляецца з вялікай колькасцю вады, на рынку вада па костачку. Свідравіны для адводу вады, паводле сведчанняў, проста не працуюць. Некаторыя падазраюць, што на сістэме адводу вады эканомілі.

Падобныя праблемы з затапленнямі адзначаюцца і ў іншых гарадах Брэстчыны: Баранавічах, Івацэвічах, Ляхавічах, Бярозе — як толькі кароткачасовы дождж, то вада застаецца на вуліцах.

Такім чынам, праблема з дрэннай сістэмай дрэнажу і каналізацыі застаецца актуальнай і не вырашаецца ўжо некалькі гадоў.

Чытайце таксама:

Учора пасля залевы паплыў Віцебск

У «Зялёнай гавані» здарыўся патоп пасля залевы

У «Мінск-Свеце» зноў патоп: вада льецца з балконаў і затапляе пад'езды

Каментары да артыкула