БЕЛ Ł РУС

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?

30.05.2025 / 23:22

Nashaniva.com

На сайце аб’яў з’явілася незвычайна танная бульба — усяго па 60 капеек за кілаграм. Пры гэтым яе шмат — ажно 10 тон, і прадаецца яна ў Магілёве, заўважыў Blizko.by.

Чаму такая нізкая цана? У апісанні пазначана, што гэта корм для жывёлы, хоць і можна выкарыстоўваць як захочацца. Бульба дробная або сярэдняя, сухая, без гнілі і бруду, але вельмі цвёрдая — «як камень». Расфасаваная па сетках па 33—34 кілаграмы.

На фотаздымках бульба выглядае не такой ужо і дробнай, як заяўлена.

З-за сваёй цвёрдасці яна, хутчэй за ўсё, не падыдзе для таго, каб варыць ці класці ў супы. Да таго ж аб’ява размешчаная ў раздзеле тавараў для жывёл, таму трэба быць уважлівымі.

Калі набыць больш за 300 кілаграмаў, прадавец абяцае бясплатную дастаўку па Магілёве і раённых цэнтрах вобласці.

Чытайце таксама:

Колькі бульбы Беларусь прадае ў Расію

Лукашэнка: Трэба вырасціць столькі бульбы, каб хапіла і нам, і Расіі. Трэба дапамагчы братам-расіянам

Урад дазволіў завозіць у Беларусь дэфіцытную агародніну з «недружалюбных краін». Робячы добрую міну пры кепскай гульні

«Давайце будзем паліваць». Лукашэнка расказаў пра эксперымент, які мае вырашыць праблемы з бульбай

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі

Каментары да артыкула