МАРГ вынес папярэджанне «Беларуськалію»
Міністэрства гандлю і антыманапольнага рэгулявання вынесла папярэджанне «Беларуськалію» ў рамках антыманапольнага заканадаўства, гаворыцца на сайце ведамства.
Паведамляецца, што прадпрыемства злоўжывала дамінуючым становішчам на таварным рынку аптовай рэалізацыі мінеральнага канцэнтрату — галіту, што выявілася ва ўсталяванні дыскрымінацыйных умоў у частцы аб’ёму адпраўкі тавару.
«У адпаведнасці з заканадаўствам, папярэджанне — гэта прэвентыўная мера, якая дазваляе антыманапольнаму органу пры выяўленні ў дзеяннях «дамінанта» прыкмет парушэння антыманапольнага заканадаўства скарэктаваць яго паводзіны на рынку шляхам накіравання да выканання пераліку дзеянняў у пэўны тэрмін». У такім выпадку антыманапольнае расследаванне спыняецца, паведамляе МАРГ.
Адказнасць за парушэнне антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжывання дамінуючым становішчам цягне накладанне штрафу, які можа складаць ад 21 тыс. рублёў і звыш 3 млн рублёў.