БЕЛ Ł РУС

Памёр Генадзь Траццякоў

26.05.2025 / 22:50

Nashaniva.com

Памёр акцёр Магілёўскага абласнога тэатры драмы і камедыі імя Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску Генадзь Траццякоў. Яму было 83 годы, а вядомы ён быў сярод іншага тым, што актыўна здымаўся ў расійскіх серыялах. 

Генадзь Траццякоў у серыяле «Сямейны дэтэктыў»

Генадзь Траццякоў нарадзіўся ў Сібіры, а вучыўся на акцёрскім аддзяленні Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва (ГІТІС) у Маскве. Пасля яго заканчэння па размеркаванні трапіў у Бабруйск і працаваў там да канца жыцця.

Акрамя таго, шмат здымаўся ў кіно і ў тэлесерыялах. Так, Траццякоў выканаў сярод іншага ролі ў такіх фільмах і серыялах, як «Мужчыны не плачуць», «Ваш гонар», »Вольф Месінг: бачыў скрозь час», «Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар'я», а таксама «Інсайт» і «Сямейны дэтэктыў».

«Дасканала чытаў вершы, вельмі любіў рускую і беларускую класіку. Сам ставіў спектаклі ў народным тэатры і кансультаваў рэжысёраў у тэатры-студыі SAN LE. Пасля заканчэння кантракту ў тэатры стаў выступаць індывідуальна на канцэртах. Вёў актыўнае грамадскае жыццё: выступаў у агітбрыгадах, сцэнках, спектаклях, захапляўся спортам, гуляў у шашкі, займаўся дачай», — напісалі пра яго ў выданні «Вечерний Бобруйск».

Чытайце таксама:

Памерла паэтка Ніна Галіноўская

Памёр Уладзімір Сідарцоў

Памёр Аляксей Ануфрыеў

Каментары да артыкула