БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне ў адной з кватэр здарыўся пажар, бо над газавай плітой сушылі бялізну

26.05.2025 / 14:0

Nashaniva.com

Пацярпелых няма.

Раніцай 22 мая ў цэнтр аператыўнага кіравання Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на першым паверсе двухпавярховага дома.

Па словах прадстаўніцы МНС Алены Немагай, агнём у кватэры пашкоджаныя сцены і падлога на плошчы чатырох квадратных метраў і драўляны стол. Прычына пажару высвятляецца. Галоўная версія — сушка бялізны над газавай плітой, паведамляе тэлеграм-канал «Пра Маладзечна».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула