БЕЛ Ł РУС

Стрыечнаму брату Латушкі дадалі яшчэ паўгода зняволення

26.05.2025 / 13:21

Nashaniva.com

Палітзняволенага асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Яму прызначылі яшчэ паўгода пазбаўлення волі ў дадатак да шасці гадоў калоніі.

Пра гэта паведаміў падчас IV Канферэнцыі беларусаў і беларусак свету стрыечны брат палітвязня — палітык Павел Латушка, піша «Вясна».

Раней Анатолю ўжо ўзмацнялі пакаранне: год таму яго перавялі на турэмны рэжым у Гродна. Верагодна, там супраць яго і завялі новую крымінальную справу.

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прызначылі шэсць гадоў калоніі, Алене Маліноўскай — чатыры гады калоніі, Ліліі Ананян — пяць гадоў «хатняй хіміі». Латушку яшчэ аштрафавалі на 300 базавых велічыняў і пастанавілі кампенсаваць шкоду пацярпелым.

Фігурантаў справы затрымалі 31 студзеня 2022 года за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба «Пагоня» і змясцілі пад варту. Вядома, што пасля затрымання Анатоля моцна збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУСа Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула