БЕЛ Ł РУС

«Шклянкі з вібраніуму»: людзі здзівіліся цэнам на прадукцыю шклозавода «Нёман»

23.05.2025 / 18:52

Nashaniva.com

У тыктоку неадназначна адрэагавалі на відэа з навінкай ад шклозавода «Нёман». Цана на шклянкі для віскі падалася карыстальнікам завышанай. У каментарах успомнілі і невысокія заробкі на прадпрыемстве, і адток кадраў за мяжу, піша Hrodna.life.

Шклянка для віскі, якая выклікала спрэчкі. Крыніца: тыкток шклозавода

У акаўнце прадпрыемства прарэкламавалі набор з шасці шклянак з крышталю аб’ёмам 250 мл за 268 рублёў 30 капеек. У адказ каментатары пачалі жартаваць, што шклянкі, напэўна, з вібраніуму.

@nemanglass #NEMAN #аesthetic #ручнаяработа #посуда #хрусталь #СтеклозаводНеман ♬ come as you are - ꧁⁂☮︎⁂꧂

«Нёман, напэўна, вырашыў, што ён Baccarat або Laliqu» — напісаў адзін з іх. Сярод каментароў:

Некаторыя лічаць цану справядлівай:

Гэта далёка не самы дарагі набор з крышталя ў каталогу «Нёмана». Набор для віскі «Эдынбург» з шасці шклянак і графіна каштуе 535 рублёў 80 капеек. Праўда, і выглядае ён даражэйшым. Набор шклянак з рэльефным дэкорам без графіна каштуе прыкладна столькі ж, колькі шклянкі з рэкламнага відэа — 275 рублёў 80 капеек. Набор шклянак для віскі аналагічнага аб’ёму са звычайнага шкла каштуе 67,10 рубля за шэсць штук.

Самая дарагая ў каталогу крышталя — дэкаратыўная ваза «Паляванне на качку» вышынёй 26,7 см. Яна каштуе 5 708 рублёў 50 капеек.

А заробак — 1000 рублёў?

«Гэты завод майстру па выдзіманні плаціць 1000 рублёў за месяц, а цэны гне для заробкаў адміністрацыі», — напісаў адзін з каментатараў.

«Усе годныя майстры ў вас з’ехалі на такі ж завод у Беласток. Ці матаюцца па заробках у ЕС», — напісаў другі ў адказ на заўвагу прадстаўніка завода аб тым, што ў майстроў годныя заробкі.

На сайце шклозавода зараз ёсць некалькі актуальных вакансій:

Іншагароднім абяцаюць інтэрнат, кампенсацыю выдаткаў на праезд і… даплаты да заробку на прадукты. Мяркуючы па ўсім, заробкі пазначаныя да вылічвання падаткаў.

На сайце службы занятасці вакансій для шклозавода больш — 13, усяго шукаюць людзей на 22 працоўныя месцы. Заробкі пачынаюцца ад 900−1300 рублёў. Столькі абяцаюць плаціць машыністу газадуўных машын, электраманцёру, аператару кацельні, кантралёру і аўтаслесару.

Выдзімальніку шкловырабаў, які працуе ў тры змены, гатовыя плаціць ад 1600 да 3000 рублёў. Столькі ж — аздабляльніку выдзіманых вырабаў пятай катэгорыі. Гатовыя працаўладкаваць замежнікаў. Ад 2000 да 3000 прапануюць галоўнаму інжынеру-канструктару.

Чытайце таксама:

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі

«Лепш ужо куплю паўкіло курынага філе — танней выйдзе». Беларусы шакаваныя цэнамі на чыпсы

«У Егіпет з дзецьмі даражэй з’ездзіць». Брэсцкая блогерка вырашыла павялічыць грудзі, пакуль чакае мужа з калоніі

Каментары да артыкула