БЕЛ Ł РУС

«Белавія» аб'явіла зніжкі на палёты ў Дубай

23.05.2025 / 17:33

Nashaniva.com

Да 31 мая будуць даступныя квіткі па тарыфе «Прома» на прамыя і стыковачныя рэйсы ў Дубай і назад, паведаміла прэс-служба «Белавія».

Фота: Belavia.com

З Мінска ўцэненыя квіткі будуць каштаваць ад 576 BYN у адзін бок і ад 1042 BYN туды і назад.

Таксама да канца вясны будзе дзейнічаць зніжка 50% на тарыф для трансферных маршрутаў (у абодва бакі) «Масква — Мінск — Дубай» і «Санкт-Пецярбург — Мінск — Дубай».

Перыяд падарожжаў: да 31 мая 2025 года, колькасць квіткоў абмежаваная.

Чытайце таксама:

«Сказалі, што трансферу не будзе». «Белавія» пераносіць некаторыя рэйсы з Батумі ў Кутаісі

«Мяне калаціла, цяклі слёзы». Самалёт «Белавія», які ляцеў з Брэста ў Анталью, прыйшлося развярнуць над Расіяй

«Белавія» запускае на самалётах мультымедыйную сістэму для пасажыраў

Каментары да артыкула