БЕЛ Ł РУС

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з-пад царквы ў Рыме

18.05.2025 / 10:53

Nashaniva.com

Прадстаўніц Свята-Елісавецінскага манастыра, вядомага сваёй падтрымкай расійскай агрэсіі, заўважылі за продажам царкоўных рэчаў каля храма ў цэнтры Рыма. Гэта выклікала абурэнне ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, распавядае «Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!»

Фота: christianvision \ Telegram

17 мая сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра, якія гандлявалі царкоўнымі ўборамі, заўважылі каля царквы Мадонна Пэрпэтуа Сакорса, што знаходзіцца ў цэнтры Рыма — непадалёк ад базылікі Санта-Марыя-Маджорэ. Храм выкарыстоўваецца ордэнам рэдэмптарыстаў.

Менавіта да гэтага ордэна належаць двое грэка-каталіцкіх святароў з акупаванага Бярдзянска — Іван Лявіцкі і Багдан Гелета, якія два гады правялі ў расійскім палоне, падвяргаліся здзекам і катаванням. У чэрвені 2024 года яны былі вызваленыя ў рамках абмену.

Тое, што прадстаўніцы манастыра, які падтрымлівае расійскую агрэсію і дапамагае расійскай арміі, разгарнулі свой гандлёвы пункт каля храма, не магло не выклікаць абурэння ўкраінскіх і беларускіх вернікаў, і яны звярнуліся да кіраўніцтва царквы.

У выніку кіраўніцтвам прыходу было прынята рашэнне «выгнаць прадаўцоў з храма». 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула