БЕЛ Ł РУС

Мураванку Храптовічаў у Шчорсах выставілі на аўкцыён. Колькі каштуе

18.05.2025 / 9:47

Nashaniva.com

У аграгарадку Шчорсы Гродзенскай вобласці выставілі на аўкцыён гаспадарчы двор сядзібы Храптовічаў, аднаго з магнацкіх родаў у гісторыі Беларусі. Аб'яву заўважыў Office Life.

Фота: planetabelarus

Мураванка Храптовічаў — гэта комплекс гаспадарчых пабудоў другой паловы XIX стагоддзя.

Купіць можна ветлякарню, цялятнік, кароўнік, свіран і іншыя аб'екты агульнай плошчай больш за 1,5 тысяч квадратных метраў.

Стартавая цана лота — амаль 297,7 тысяч рублёў. Аўкцыён запланаваны на 16 чэрвеня.

Пераможца аўкцыёну атрымае ў арэнду на 50 гадоў зямельны ўчастак гісторыка-культурнага прызначэння плошчай каля 6,4 га. Яго можна будзе выкарыстоўваць для размяшчэння жылой, адміністрацыйнай, гандлёвай ці іншай забудовы на падставе навуковай дзейнасці, узгодненай з Міністэрствам культуры ў выпадку змянення назначэння нерухомай маёмасці.

У пачатку года ў Шчорсах прадавалі старажытную сядзібу Храптовічаў. За яе прасілі 184 тысяч рублёў, але аўкцыён у выніку не адбыўся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула