БЕЛ Ł РУС

Беларусы, якія робяць шэнгенскія візы праз Іспанію, сутыкнуліся з праблемай

16.05.2025 / 22:27

Nashaniva.com

У візавым цэнтры Іспаніі ў Мінску ўзніклі праблемы з лагістыкай. Інакш цяжка патлумачыць, чаму дастаўка дакументаў з Мінска ў Маскву займае каля сямі дзён — і столькі ж у зваротным кірунку, піша тэлеграм-канал «Визовый крот».

Фота: tuda-suda.by

З-за гэтых затрымак, як адзначаецца, людзі не паспяваюць атрымаць пашпарты своечасова, таму ў іх зрываюцца паездкі, згараюць білеты, браніраванні і адпачынкі.

Іспанскае консульства ў Маскве пачынае лічыць тэрміны разгляду не з дня падачы дакументаў у Мінску, а з таго моманту, калі яны фактычна трапляюць у Маскву.

Таму вельмі важна планаваць усё загадзя, бо зараз ад моманту падачы дакументаў у Мінску да атрымання пашпарта можа прайсці 6—7 тыдняў, папярэджвае «Визовый крот».

Чытайце таксама:

Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш

Экспертка падзялілася лайфхакам, як атрымаць шэнген хутчэй і на больш працяглы тэрмін

Ці ёсць шанец атрымаць візу ў Еўропу да сезону адпачынкаў і колькі гэта будзе каштаваць

Каментары да артыкула