У жодзінскай турме прайшлі вучэнні з удзелам АМАПа
Сілавікі вучыліся спыняць парушэнні парадку ў месцах пазбаўлення волі, паведаміла прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці.
Вучэнні ў турме №8. Фота: @minobl_uvd / Telegram
У вучэннях удзельнічалі супрацоўнікі турмы, жодзінскага ГАУС і АМАП Мінаблвыканкама, у тым ліку генерал-маёр міліцыі Андрэй Любімаў.
Мэта трэніроўкі — навучыцца спыняць парушэнні парадку ў месцах пазбаўлення волі.
Сілавікі адпрацавалі некалькі сцэнарыяў. Якіх менавіта, не ўдакладняецца.
Вучэнні ў турме №8. Фота: @minobl_uvd / Telegram
Прэс-служба міліцыі адзначыла, што падобныя вучэнні будуць праводзіць і далей.
Вучэнні ў турме №8. Фота: @minobl_uvd / Telegram