БЕЛ Ł РУС

Прызначаная дата суда над Нінай Багінскай

15.05.2025 / 13:26

Nashaniva.com

Жанчыну будуць судзіць 30 мая.

30 мая ў 10:30 у судзе Першамайскага раёна Мінска будзе разглядацца крымінальная справа супраць Ніны Багінскай па артыкуле 342 ч. 2 (неаднаразовае парушэнне закона аб правядзенні масавых мерапрыемстваў), піша «Белсат».

Аснову абвінавачання супраць Багінскай складаюць адміністрацыйныя пратаколы і судовыя пастановы за 2024 год.

78-гадовую Ніну Багінскую затрымлівалі дзясяткі разоў. З-за шматлікіх штрафаў у жанчыны адабралі лецішча і зямельны надзел, а пенсію яна гадамі атрымлівае не ў поўным аб'ёме.

Ніна Багінская мае шэраг цяжкіх захворванняў і мае патрэбу ў своечасовым медычным лекаванні. У турэмных умовах яе жыццю можа пагражаць сурʼёзная небяспека.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула