У Мінску тралейбус урэзаўся ў аўтобус
На вуліцы Чкалава сёння адбылося ДТЗ.
Сёння каля дома №5 сутыкнуліся тралейбус і аўтобус. Прычыны і абставіны здарэння ўдакладняюцца.
На шчасце, ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.