БЕЛ Ł РУС

На пятніцу паабяцалі дажджы, месцамі моцныя

15.05.2025 / 11:26

Nashaniva.com

У асобных раёнах магчымы навальніцы.

16 мая на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём месцамі на ўсходзе краіны чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы.

Ноччу +1..+7°С, месцамі, а па Брэсцкай вобласці ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0..-3°С; максімальная тэмпература паветра днём +9..+15°С, месцамі +7..+8°С.

У суботу працягнуць ісці дажджы. +1..+7°С, максімальная днём +10..+17°С, паведамляе Белгідрамет.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула