БЕЛ Ł РУС

Пачатак перамоў па Украіне ў Стамбуле запланаваны на 10:00

15.05.2025 / 8:2

Nashaniva.com

Пачатак перамоваў па Украіне ў Стамбуле запланаваны на 10:00 па мінскім часе, паведаміла крыніца ТАСС. 

Кіраўнік расійскай дэлегацыі Уладзімір Мядзінскі

Паводле яго слоў, перамовы пройдуць у закрытым рэжыме.

Уначы ў Стамбул прыляцеў борт з расійскай дэлегацыяй, якую ўзначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі. Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін. Удзел Пуціна не плануецца, Трамп таксама адмовіўся ад удзелу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула