БЕЛ Ł РУС

Пуцін зацвердзіў красамоўны склад расійскай дэлегацыі для перамоў у Стамбуле

14.05.2025 / 23:12

Nashaniva.com

Яе, як і ў 2022 годзе, узначаліць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.

Уладзімір Мядзінскі

Акрамя таго, у склад дэлегацыі ўвойдуць намеснік міністра замежных спраў Міхаіл Галузін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генштаба УС РФ Ігар Касцюкоў і намеснік міністра абароны Расіі Аляксандр Фамін.

Такі нізкі ўзровень дэлегацыі можна расцэньваць як фактычна адмову Пуціна ад перамоў і прамы выклік прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, які шмат уклаўся ў арганізацыю перамоўнага працэсу і гатовы быў прыляцець у Стамбул нават сам пры той умове, што расійскую дэлегацыю будзе ўзначальваць сам Пуцін. 

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Бразіліі праляцеў праз Маскву, не сустракаючыся з Пуціным

«Пуцін задае бардэлю парадак дня». Прапаганда выкручваецца перад перамовамі ў Стамбуле

Абмен усіх палонных і спыненне агню. Зяленскі назваў тэмы для перамоваў з Пуціным у Стамбуле

Дэлегацыю ЗША на перамовах у Турцыі ўзначаліць Рубіа

Прысутнасць Трампа на перамовах у Стамбуле залежыць ад таго, ці прыедзе Пуцін

Каментары да артыкула