БЕЛ Ł РУС

Азаронак і Пуставы незадаволеныя, што беларусы святкавалі Дзень Перамогі без энтузіязму

14.05.2025 / 22:1

Nashaniva.com

«Вы проста прывыклі прыйсці, пастаяць ля помніка і разысціся? Хто па шашлыках раз'ехаўся, хто па Зыбіцкіх разышоўся».

Рыгор Азаронак (злева) і Яўген Пуставы. Скрын відэа: rutube.ru 

12 мая ў эфіры праграмы «Азарёнок. Напрямую» прапагандысты не пакінулі па-за ўвагай выпадак з магілёўскімі школьнікамі, якія паказалі сярэднія пальцы салюту. Яўген Пуставы пачаў шукаць прычыны такіх паводзін.

«Такая краіна! «Мы памятаем»… «Беларусь памятае». Памятае… Таму што ўсё не ад душы ідзе. Пытанні ёсць і іх трэба вырашаць. І добра, што яны сябе праявілі. То-бок, гэтая амерыканская фігура, вобразная, сімвалічная нашаму параду, нашай перамозе. (…)

А чаму чэленджа і астатняга няма — давай, насячэм дроваў, вязню дапаможам. Дзе гэтыя чэледжы?

Ці вы проста прывыклі прыйсці, пастаяць ля помніка і разысціся? Хто па шашлыкам раз'ехаўся, хто па Зыбіцкім разышоўся», — пераходзячы месцамі на крык даводзіў сваю пазіцыю Пуставы і акцэнтаваў:

«Усё, што ў нас ёсць, — дзякуючы перамозе. Дзесяць вякоў дзяржаўнасці — так. Але не было б перамогі, не было б гэтых дзесяці вякоў».

«Без Магдэбургскага краіна была б, без перамогі не», — далучыўся Азаронак.

«Але Магдэбургскае права яны, пэўна, ведаюць», — заўважыў Пуставы.

@nashaniva Рыгор Азаронак і Яўген Пуставы ў істэрыцы абмяркоўвалі бульбу, перакрыкваючы адзін аднаго. «Беларусы, прачынайцеся. Хопіць глядзець на цэннікі — «Колькі каштуе бульба? І якіх яна памераў», — даводзіў сваю пазіцыю Пуставы. «Ой, сем рублёў». — «Ды хоць па дваццаць, блін. Задзяўблі сваёй бульбай. Толькі жэрці і жэрці б, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак #Беларусь #мова #нашаніва #картошка #мінск #минсксейчас #навіны ♬ Funny - Gold-Tiger

«Усе ведаюць, безумоўна. Я ў школе, блін… Прымусілі, усё гэта вучылі. Ад Міндоўга да апошняга Свідрыгайлы, да апошняга Сігізмунда», — з нянавісцю згадаў школу Азаронак.

«Жыгімонт, па-мойму, там быў», — паправіў Пуставы.

«Жыгімонта, да апошніх усіх. Вось гэта вось уся, вось гэта, прабачце, нахрэн…, ну, можа, і патрэбная, вядома, але не асабліва важная для краіны. Вось гэты ўсе Свідрыгайлы і Жыгімонты — гэта, усё, зразумела, цікава», — працягнуў Азаронак.

«Але Васіля Каржа павінен ведаць кожны», — перабіў яго Пуставы, і Азаронак адразу падхапіў:

«Але Васіля Каржа ніхто не ведае. Задаю пытанне ва аўдыторыі — хто ведае Макса Каржа? Усе. Хто Васіля Каржа? Ні адзін».

«Гэта ВНУ. Гэта эліта краіны. І што мы гаворым. Гэта толькі прэзідэнту трэба. Прэзідэнт як у звон звоніць. Але кожнаму 14-гадоваму падлетку не даедзе, не дойдзе. Беларусы, прачынайцеся. Хопіць глядзець на цэннікі — «Колькі каштуе бульба? І якіх яна памераў», — даводзіў сваю пазіцыю Пуставы.

«Ой, сем рублёў». — «Ды хоць па дваццаць, блін. Задзяўблі сваёй бульбай. Жэрці і жэрці абы, і толькі ныць з гэтай нагоды», — дзікім крыкам закрычаў Азаронак.

Чытайце таксама:

Праўладныя каналы абурыліся паводзінамі падлеткаў падчас салюту ў Магілёве. Дзяўчатак ужо знайшлі сілавікі

Магілёўскіх дзяцей, якія паказалі сярэднія пальцы салюту, адвезлі на мемарыял і прымусілі глядзець «Ідзі і глядзі»

На Піншчыне адкрылі помнік Васілю Каржу

«Гэта не ўлада, калі яна знішчае сваіх людзей ні за што». Пра што партызаны пісалі ў сваіх дзённіках

Каментары да артыкула