БЕЛ Ł РУС

Як цяпер выглядае палац Горватаў у Нароўлі, які рэстаўруюць энтузіясты ФОТЫ

14.05.2025 / 17:15

Nashaniva.com

Уладальнік палаца Горватаў у Нароўлі Пятро Кузняцоў выставіў у фэйсбуку фота, на якім паказаныя некаторыя элементы тых работ, якія там цяпер праводзяцца. 

«Тое, што больш маўчу і рэдка выходзяць навіны з будоўлі, азначае толькі адно: менш гаворым — больш працуем. Працы, насамрэч, не спыняюцца ні на дзень», — напісаў Кузняцоў.

Перад тым, як пакрыць дах металам, неабходна аднавіць дэкаратыўныя элементы, якія зараз проста ў вельмі дрэнным стане

Пакуль аднаўляюцца дэкаратыўныя элементы, паралельна робяцца карнізы

Нагадаем, што палац Горватаў у Нароўлі быў выкуплены ў 2020 годзе ТАА «Над Прыпяццю». За куплю палацава-паркавага ансамбля з аварыйным двухпавярховым будынкам палаца плошчай 1,5 тыс. кв. метраў з участкам больш за гектар (ён выдзелены ў арэнду на 50 гадоў) аднадумцы заплацілі 53 357 рублёў на электронным аўкцыёне.

Чытайце таксама:

Стала вядома, на якім этапе цяпер рэстаўрацыя палаца Горватаў у Нароўлі

«Ніхто нічога не кінуў і не збіраецца». Як ідуць справы на рэканструкцыі палаца Горватаў у Нароўлі

«Горват з'ехаў, але пакуль нічому не канец». Пятро Кузняцоў расказаў, што цяпер з аднаўленнем палаца Горватаў у Нароўлі

Палац у Нароўлі плануюць рэканструяваць: патрэбная дапамога

Каментары да артыкула