БЕЛ Ł РУС

Даказалі толькі, што намеснік начальніка Белчыгункі атрымаў сертыфікаты на 5500 рублёў. Але ўсё адно яму свеціць 15 гадоў

14.05.2025 / 13:43

Nashaniva.com

Сяргея Сізіна будуць судзіць за атрыманне невялікага хабару. Але паколькі ён уключаны ў урадавы кадравы рэзерв, то гэта ўсё адно асабліва цяжкае злачынства.

Сяргей Сізін. Фота: bsut.by

У суд перадалі крымінальную справу намесніка начальніка Беларускай чыгункі Сяргея Сізіна. Яго абвінавачваюць у атрыманні хабару (частка 3 артыкула 430 КК), паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Мужчыну арыштавалі ў ліпені 2024 года. Невядома, якое ў Сізіна было стартавае абвінавачванне, але да суда дайшоў толькі хабар на суму 5500 рублёў — трохі больш за $1500.

Як сцвярджаецца, такую дробную суму — як для сваёй пасады — Сізін атрымаў за тое, што «абяцаў садзейнічаць у правядзенні тэхнічных выпрабаванняў і конкурсных працэдур пры закупцы рэек, а таксама за забяспечваць своечасовую аплату тавараў».

Для параўнання, першаму намесніку Белчыгункі Пятру Дулубу, па меркаванні сілавікоў, заплацілі $370 тысяч. А вось Сізіну — 5500 рублёў, дый тыя не грашыма, а сертыфікатам на пакупку бытавой тэхнікі.

Аднак паколькі пасада намесніка Белчыгункі ўваходзіць у кадравы рэестр Савета міністраў, дзеянні Сізіна кваліфікаваныя як атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча. А значыць, яму пагражае ад 5 да 15 гадоў зняволення. 

У красавіку паведамлялася аб затрыманні трох менеджараў Беларускай чыгункі. У кастрычніку мінулага года — аб затрыманні яшчэ трох чалавек з упраўлення БЧ і Цэнтра кіравання перавозкамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула