БЕЛ Ł РУС

Да 3 гадоў калоніі асудзілі кіроўцу аўтобуса праз ДТЗ, у якім пацярпелі 52 чалавекі

14.05.2025 / 11:52

Nashaniva.com

Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў кіроўцу аўтобуса «Мінсктранс» вінаватым у парушэнні ПДР (частка 2 арт. 317 КК), паведаміла Генпракуратура.

Наступствы ДТЗ. Фота: abw.by

Як піша прэс-служба Генпракуратуры, здарэнне адбылося ў красавіку 2024 года. 56-гадовы кіроўца мінскага аўтобуса «Сокал — аўтастанцыя «Аўтазаводская»» рухаўся па Смілавіцкаму тракту. На паўхвіліны ён выехаў на іншую паласу — там сутыкнуўся з фурай Volvo.

У выніку ДТЗ 52 пасажыры аўтобуса атрымалі пашкоджанні, пры гэтым у васьмі з іх былі ўстаноўлены цяжкія цялесныя пашкоджанні, у аднаго — цяжкія і менш цяжкія.

Кіроўцу назначылі 3 гады калоніі і на 5 гадоў забаранілі кіраваць транспартам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула