БЕЛ Ł РУС

У Барысаўскім раёне ласяня выйшла па дапамогу да людзей ФОТЫ

13.05.2025 / 18:53

Nashaniva.com

У вёсцы Высокі Бераг Барысаўскага раёна адбылася рэдкая сітуацыя: з лесу да людзей выйшла адзінокае ласяня. Па словах відавочцаў, жывёліна паводзіла сябе спакойна і відавочна мела патрэбу ў дапамозе, піша «Смартпрэс».

На гарачую лінію звярнулася мясцовая жыхарка. Пасля сігналу на месца выехалі спецыялісты. Як высветлілася падчас агляду, ласяня было здаровае, але праз зусім малады ўзрост і адсутнасць маці ў яго не было шанцаў выжыць у лесе.

Камісія прыняла рашэнне часова перадаць жывёліну на ператрымку ў Барысаўскі вопытны лясгас. Там пра ласяня будуць клапаціцца егеры і ветэрынары. Пасля таго, як адужае, жывёліна вернецца ў дзікую прыроду, паведамілі ў лясгасе.

У Беларусі выпадкі дапамогі дзікім жывёлам фіксуюцца рэгулярна. 10 мая знясіленае ласяня выратавалі ў Гарадоцкім раёне ў вёсцы Смалоўка. Паколькі малое мела патрэбу ў доглядзе, яго перадалі ў Віцебскі заапарк.

Спецыялісты нагадваюць: пры сустрэчы з дзікай жывёлінай важна не спрабаваць яе прыручыць ці карміць, а неадкладна звярнуцца ў экалагічныя службы. 

Чытайце таксама:

Сямідзённае ласянятка адстала ад мамы ласіхі і прыбілася да статка кароў у Пастаўскім раёне

У Калінкавіцкім раёне браканьер забіў ласіху, цяжарную двойняй

На Алясцы ласіха забіла фатографа, які хацеў зняць яе ласянят

Каментары да артыкула