БЕЛ Ł РУС

Капуцын з парку дзікай прыроды стаў новай зоркай кітайскіх сацсетак

13.05.2025 / 14:32

Nashaniva.com

Яго завуць Дачужан, што азначае «вялікі» або «моцны». Пры гэтым ён сарамлівы і пяшчотны капуцын.

Самец чорнагаловага капуцына жыве ў заапарку Хэжэй ужо 10 гадоў, але папулярнасць здабыў толькі пасля таго, як відэа з ім з’явілася на Douyin (кітайскі аналаг TikTok). Карыстальнікі празвалі яго «малпай з квадратным чалавечым тварам».

Хоць некаторыя карыстальнікі інтэрнэту называюць Дачужана «брыдка-мілым», спецыялістка па развядзенні капуцынаў Чжан Чуньсюэ распавяла China Daily, што сярод гэтых прыматаў квадратны твар і моцны целасклад лічацца стандартам прыгажосці.

Пры гэтым, паводле яе слоў, Дачужан — сарамлівы і пяшчотны капуцын.

«Ён залазіць на высокую жэрдку і хаваецца, калі да яго набліжаюцца незнаёмыя людзі», — патлумачыла Чжан Чуньсюэ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула