БЕЛ Ł РУС

Мінчанка нарадзіла першае дзіця ў 54 гады

13.05.2025 / 12:49

Nashaniva.com

Гэта адбылося яшчэ ў 2013 годзе, але яе рэкорд пакуль не могуць пабіць.

Ілюстратыўны здымак

Мінчанка Таццяна Кароткая ўпершыню стала маці ў 54 гады. Гэта адбылося яшчэ ў 2013 годзе: жанчына нарадзіла двух сыноў у РНПЦ «Маці і дзіця».

З таго часу ніхто з беларусак гэты рэкорд пакуль не пабіў, расказалі ў эфіры СТБ.

Начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Мінздароўя Леанід Недзень адзначыў, за апошнія некалькі гадоў медыцына значна прасунулася наперад.

«Сёння шанец стаць шчаслівай маці ёсць у многіх пацыентак з цукровым дыябетам, эндакрыннай паталогіяй, заганамі сэрца, анкалогіяй. На дадзены момант налічваецца больш за 70 жанчын з перасаджанай ныркай, якія паспяхова выношвалі і нарадзілі дзіця», — падкрэсліў Недзень.

Ён таксама дадаў, што ў некаторых выпадках, калі ў пацыенткі ёсць пэўныя супрацьпаказанні, ёй прапануецца бясплатная спроба ЭКА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула