БЕЛ Ł РУС

Караеў сказаў, што дэпартуе іракскага будаўніка, калі той не ажэніцца з беларускай

13.05.2025 / 12:9

Nashaniva.com

Губернатар Гродзенскай вобласці працягвае імітаваць бурную дзейнасць. На гэты раз ён прыехаў з інспекцыяй на будоўлю кардыяцэнтра.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў наведаў з інспекцыяй узвядзення аддзялення неадкладнай дапамогі кардыяцэнтра ў Гродне.

На месцы Караеў заслухаў даклад аб ходзе работ, даведаўся, што здача аб’екта залежыць ад паставак медтэхнікі. А потым нечакана звярнуўся да будаўніка з Ірака.

Караеў спытаў у мужчыны, ці падабаецца яму ў Беларусі. Іракец адказаў, што цалкам. Тады чыноўнік спытаў, ці жанаты будаўнік. Мужчына растлумачыў, што жонкі ў яго няма ні ў Іраку, ні ў Беларусі, бо ён пакуль уладкоўваецца.

@artem_pul

♬ На стройке - Государственный Симфонический Оркестр Кинематографии СССР & Александр Зацепин

Адказ Караева не задаволіў, і ён папрасіў начальства прарэкламаваць мужчыну беларускіх дзяўчат.

«Хлопцы, давайце, дэпартуем яго, калі не ажэніцца. Навучыце, што лепшых за беларускіх дзяўчат няма», — загадаў Караеў.

Прараб адказаў, што адправіць будаўніка ў камандзіроўку, каб ён прыгледзеўся і выбраў.

На што Караеў спытаў: вам што, у Гродне дзяўчат не хапае? Начальнік жа растлумачыў, што ў камандзіроўцы весялей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула