БЕЛ Ł РУС

Пад Слуцкам пажылы мужчына на поўнай хуткасці выпаў з мікрааўтобуса

13.05.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Кіроўца паварочваў налева і згубіў свайго пасажыра.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

У Слуцкім раёне пасажыр выпаў з салона аўтамабіля.

Незвычайны выпадак адбыўся ў панядзелак увечары ў вёсцы Ячава. Volkswagen Crafter ехаў па вуліцы Цэнтральнай, за стырном быў 47-гадовы кіроўца. У нейкі момант ён пачаў паварочваць налева, і адбылося нечаканае.

Правыя дзвeры адчыніліся, 62-гадовы пасажыр не ўтрымаўся на сядзенні і выпаў з аўто на праезную частку.

Пажылы мужчына выжыў, але атрымаў траўмы. Яго адправілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула