БЕЛ Ł РУС

Сілавікі пачалі прыходзіць да сябраў партыі БСДП, якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

13.05.2025 / 10:44

Nashaniva.com

Сілавікі пачалі прыходзіць да сябраў партыі БСДП (Грамада), якую прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем, паведамляе «Грамада» ў сваім тэлеграм-канале.

«Стала вядома аб першым візіце праваахоўнікаў да былога сябра БСДП, які знаходзіцца за мяжой. Сённяшняй раніцай, 13 траўня, супрацоўнікі ў цывільным завіталі да бацькоў актывіста. Папрасілі паказаць асабістыя рэчы. 

У выніку забралі партыйны сцяг, партыйны білет, перадвыбарчыя плакаты, буклеты, Статут партыі і іншую партыйную літаратуру. Да ведама партыйная сімволіка з ружай таксама прызнана «экстрэмісцкай».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула