БЕЛ Ł РУС

КДБ арыштаваў мінскую кватэру фотажурналіста Генадзя Верацінскага

13.05.2025 / 7:6

Nashaniva.com

Супрацоўнікі КДБ апячаталі дзверы мінскай кватэры фотажурналіста Генадзя Верацінскага. Пра гэта Верацінскі, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі, паведаміў «Позірку».

На пячатцы можна прачытаць: «Апячатана. Накладзены арышт. Уваход забаронены». Папера падпісаная супрацоўнікам КДБ Смірновым Н.Э.

«Калі апячатана тымі, хто надрукаваў, то ў мяне крымінальная справа і ўсё астатняе. Я яўна не проста сведка. Мне пры гэтым нічога не паведамлялі», — адзначыў Верацінскі.

Паводле яго слоў, не было папярэджанняў і ў паштовай скрыні.

«Калі з’язджаў у 2023 годзе з Беларусі, мне прыходзілі позвы, пастаянна тэлефанавалі. Тады я быў у шпіталі, у рэанімацыі. Калі іх набралі па тым нумары, перапыталі, то даведаліся, што гэта быў Следчы камітэт», — прыгадаў журналіст.

Верацінскі адзначыў, што сябры тады расцэньвалі сітуацыю як вельмі небяспечную і раілі з’ехаць. «Пасля гэтага ніякіх справаў з сілавікамі я не меў», — дадаў ён.

67-гадовы Генадзь Верацінскі — інвалід другой групы, не мае ныркі. Банкаўская карта, на якую прыходзіла пенсія, была заблакаваная ў 2024 годзе. У лістападзе Беларуская асацыяцыя журналістаў абвяшчала збор на яго падтрымку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула