БЕЛ Ł РУС

Заолаг стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе Мінск — Віцебск

12.05.2025 / 15:28

Nashaniva.com

Заолаг учора стаў сведкам гібелі маладога мядзведзя на трасе М3 Мінск — Віцебск у Бярэзінскім біясферным запаведніку. Ён ехаў з хуткасцю 65 км/г, калі яго абагнаў аўтобус з Санкт-Пецярбургу, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Скрыншот відэа «Дзікая прырода побач»

«Аўтобус ехаў каля 75-80 км/г. Ён ад’ехаў ад мяне метраў на сто, і я гляджу — пасярод дарогі ляжыць мядзведзь. — расказвае Віталь. — Аўтобус спыніўся, выйшлі абодва вадзіцеля і пасажыры. Гэта вельмі ажыўленая траса, ззаду ехалі фуры. Я адцягнуў мядзведзя на абочыну, каб яго не давілі іншыя машыны. Потым я звязаўся з супрацоўнікам Бярэзінскага запаведніка, выклікаў ДАІ. Мне шкада і кіроўцу, і медзведзяня. Але ноччу, асабліва скрозь запаведнік, трэба ехаць асцярожней».

Па яго словах вінаваты кіроўца аўтобуса: на гэтым участку трасы стаіць знак «Пераход дзікіх звяроў на працягласці 25 кіламетраў», які абавязвае ехаць цішэй і асцярожней. За збітую чырванакніжную жывёлу пагражае сур’ёзны штраф.

Напярэдадні ў сацсетках з’явіліся паведамленні, што гадавое мядзведзяня бегае недалёка каля вёскі Бягомль — усяго за 15 км ад месца ДТЗ. Магчыма, гэта той самы звер.

Як пазбегчы падобных сітуацый?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула