БЕЛ Ł РУС

Пасажыры будуць ведаць кошт паездкі ў таксі да яе пачатку?

12.05.2025 / 10:0

Nashaniva.com

Сярод унесеных змяненняў у правілы аўтаперавозак пасажыраў значыцца абавязак вадзіцеля таксі перад пачаткам паездкі агучыць пасажыру яе кошт. Такім чынам кліенты будуць лепш абаронены ад неабгрунтавана высокіх тарыфаў.

Фота: Onliner.by

Колькі прапаноў паступіла падчас публічнага абмеркавання праекта, расказаў у праграме «Актуальнае інтэрв’ю» начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэй Гладкі, звярнуў увагу Onliner.by.

Грамадскае абмеркаванне праекта ўрадавай пастановы, якой плануецца ўнесці карэкціроўкі ў правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў, праходзіла ў Беларусі з 26 красавіка па 5 мая. Згодна з праектам гэтага дакумента пры паездках у таксі прапануецца выключыць выпадкі змены спосабу аплаты і ўдакладніць пералік сітуацый, калі пасажыр мае права адмовіцца ад аплаты паездкі ў таксі.

«Было шмат рэзанансных выпадкаў, калі за перавоз пасажыра на невялікую адлегласць таксіст узнімаў даволі значную суму, якая не заўсёды была па кішэні кліенту. Каб пазбегнуць падобнага, мы прапануем унесці норму, якая абавяжа вадзіцеля таксі да пачатку паездкі агучваць пасажыру яе арыенціровачны кошт, — патлумачыў прадстаўнік Мінтранса.

— Так пасажыр адчуе сябе больш абароненым і будзе разумець, задавальняе яго паездка за такую суму ці не. У рамках публічнага абмеркавання гэтую норму падтрымалі».

За час грамадскага абмеркавання ў Мінтранс паступіла 36 разнастайных зваротаў як ад перавозчыкаў, так і пасажыраў. Шэраг прапаноў быў цалкам падтрыманы, некаторыя патрабуюць дадатковай прапрацоўкі (у тым ліку з бізнес-супольнасцю). Як дадаў Андрэй Гладкі, дакумент будзе дапрацоўвацца, яму належыць прайсці паўторнае ўзгадненне з дзяржаўнымі органамі, у розных асацыяцыях, савеце па развіцці прадпрымальніцтва.

«Я думаю, што ў выніку праведзенай працы мы зможам прыйсці да агульнага назоўніка, пры якім будуць улічаны інтарэсы як пасажыраў, так і аўтамабільных перавозчыкаў», — падсумаваў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула