БЕЛ Ł РУС

У Брэсцкай вобласці трактар пратараніў пасажырскі цягнік

11.05.2025 / 14:7

Nashaniva.com

Сутыкненне адбылося на чыгуначным пераездзе.

На перагоне Кобрын—Гарадзішча ў Брэсцкай вобласці трактар урэзаўся ў пасажырскі цягнік.

«У 11:36 на рэгулюемым чыгуначным пераездзе без дзяжурнага работніка на перагоне Кобрын—Гарадзішча пры спраўна працуючай светлавой і гукавой сігналізацыі адбылося сутыкненне трактара з каўшом з другім і трэцім вагонамі пасажырскага цягніка №676 Брэст—Гомель», — паведамляе Беларуская чыгунка.

На момант інцыдэнту ў цягніку знаходзіўся 151 пасажыр. Паводле звестак уладаў, ніхто не пацярпеў. Пашкоджанне атрымала абшыўка вагонаў. У выніку цягнік спазніўся на 42 хвіліны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула