У Свята-Елісавецінскім манастыры зноў правялі Z-хрэсны ход з расійскімі сцягамі
Хрэсны ход аб’ядналі з «Несмяротным полкам».
Фота: Свята-Елісавецінскі манастыр
У Свята-Елісавецінскім манастыры пад Мінскам з нагоды 9 траўня зноў правялі хрэсны ход пад расійскімі сцягамі. Традыцыйна былі заўважаныя сцяг маргінальнай расійскай арганізацыі НОД, шмат георгіеўскіх стужак, а таксама палотнішча з літарай Z — сімвалам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Хрэсны ход аб’ядналі з шэсцем «Несмяротнага палка»: многія неслі партрэты ўдзельнікаў вайны. Цікава, што на падвор’і манастыра правялі малебен аб міры — пад сцягамі з літарай Z.
Свята-Елісавецінскі манастыр адкрыта падтрымлівае расійскую армію, а таксама рэгулярна ладзіць мерапрыемствы ў духу «рускага свету». Духоўнік манастыра Андрэй Лемяшонак днямі параўнаў Дзень Перамогі з расійскай вайной супраць Украіны і назваў манастыр «баявой адзінкай».
Чытайце таксама:
Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»
Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка
Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг
«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года