БЕЛ Ł РУС

Па Мінску сёння нясуць чырвона-зялёны сцяг даўжынёй 500 метраў. Дзеля гэтага перакрылі праспект Пераможцаў

11.05.2025 / 11:5

Nashaniva.com

На чале калоны ідуць Азаронак, Шпакоўскі і Крывашэеў.

У Мінску ДАІ перакрыла частку праспекта Пераможцаў — ад Машэрава да Арлоўскай. Прычына — святкаванне дня лукашэнкаўскай сімволікі. З гэтай нагоды праўладныя арганізацыі вырабілі, як сцвярджаецца, самы вялікі чырвона-зялёны сцяг — даўжынёй 500 метраў і шырынёй 9 метраў.

Сцяг будуць несці 700 чалавек. На мерапрыемства прыехалі і прадстаўнікі ўрада: прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, віцэ-прэм’ер Уладзімір Каранік і міністр культуры Руслан Чарнецкі. На чале калоны пойдуць у тым ліку прапагандысты Рыгор Азаронак, Аляксандр Шпакоўскі і Андрэй Крывашэеў.

З-за шэсця рух аўтобусных маршрутаў №1, №44, №69, №73, №91, №119с арганізаваны па праспекце Пераможцаў, вул. Мельнікайце, вул. Кальварыйскай, вул. Ціміразева і тралейбуснага маршруту №77 з боку праспекта Пушкіна да 2-га кальца. Аўтамабілістам ДАІ раіць загадзя прадумаць шлях.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула