БЕЛ Ł РУС

У мінскім гарадскім аўтобусе пандус саржавеў і адламаўся проста падчас рэйсу ВІДЭА

10.05.2025 / 16:32

Nashaniva.com

Адзін з карыстальнікаў тыктока выклаў відэа, як у гарадскім аўтобусе кіроўца спрабуе апусціць пандус для таго, каб у яго салон мог заехаць інвалід. Пандус саржавеў і паддаецца з цяжкасцю, а калі яго ўсё ж такі ўдаецца зрушыць з месца, то прыстасаванне адломваецца і падае на зямлю.

Скрыншот з роліка

Аўтар роліка сцвярджае, што гэты інцыдэнт здарыўся 9 мая з аўтобусам МАЗ-215, які абслугоўваў маршрут 119C (Вакзал — Аквапарк).

Чытайце таксама:

У Егіпце перакуліўся аўтобус з турыстамі з Беларусі, Расіі і Казахстана

Прагматычная аўтобусная кампанія запусціла рэйс з Мінска ў Абхазію. Але ёсць нюанс

Мінчук напаў на іншага ў аўтобусе, патрабуючы аддаць куртку

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

Каментары да артыкула