БЕЛ Ł РУС

Трамп: Індыя і Пакістан дамовіліся аб поўным спыненні агню

10.05.2025 / 15:16

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth паведаміў, што гэта адбылося пасля «доўгай ночы перамоў з пасярэдніцтвам Злучаных Штатаў». Гэта ж пацвердзіў і начальнік МЗС Пакістана.

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images 

Трамп аб'явіў аб спыненні агню паміж Індыяй і Пакістанам і павіншаваў краіны.

Скрыншот паведамлення Трампа ў Truth

«Пасля доўгай ночы перамоў з пасярэдніцтвам Злучаных Штатаў я рады аб'явіць, што Індыя і Пакістан дамовіліся аб поўным і неадкладным спыненні агню. Віншуем абедзве краіны з тым, што яны праявілі здаровы сэнс і высокі інтэлект. Дзякуй вам за вашу ўвагу да гэтага пытання!», — напісаў ён.

Індыя гэту заяву пакуль афіцыйна не каментавала. Глава МЗС Пакістана пацвердзіў, што краіны дамовіліся пра неадкладнае спыненне агню.

Pakistan and India have agreed to a ceasefire with immediate effect. Pakistan has always strived for peace and security in the region, without compromising on its sovereignty and territorial integrity!

— Ishaq Dar (@MIshaqDar50) May 10, 2025

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула