БЕЛ Ł РУС

Кіроўцаў таксі стала больш, чым было да ўвядзення рэестравай сістэмы

10.05.2025 / 9:28

Nashaniva.com

Мінсктранс апублікаваў новую статыстыку па машынах таксі ў Беларусі.

Ілюстрацыйнае фота

Пасля ўвядзення Рэестра аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах кіроўцаў таксі стала больш, паведамляе прэс-служба Мінсктрансу.

Да мая колькасць уключаных у рэестр дыспетчараў таксі дасягнула 142, або 100 %, перавозчыкаў таксі — 5 300, кіроўцаў — 33 120, аўтамабіляў-таксі — 24 000.

Самы высокі паказчык адзначаны ў Мінску, а таксама ў Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.

Міністрэрства лічыць, што з увядзеннем новай сістэма праца таксі стала больш празрыстай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула