БЕЛ Ł РУС

«Забралі буйную суму ў валюце». Што цяпер гавораць на Мазырскім НПЗ пра затрыманні сваіх топ-менеджараў

9.05.2025 / 18:21

Nashaniva.com

Паколькі сілавыя органы і адміністрацыя Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пакуль не каментавалі масавае затрыманне кіраўнікоў на гэтым прадпрыемстве, выданне «Флагшток» сабрала інфармацыю, якая абмяркоўваецца ў курылках завода.

Ілюстрацыйны здымак: прафілактычная гутарка следчага раённага аддзела Следчага камітэта з работнікамі завода. Фота: Мазырскі НПЗ

Зыходзячы з абмеркаванняў інцыдэнту рабочымі, спачатку на прадпрыемстве сілавікі схапілі больш за 10 чалавек, аднак неўзабаве спіс затрыманых скараціўся да 6, а частка з вызваленых ужо вярнулася да працоўных абавязкаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі рабочых, у кіраўніка дырэкцыі па рэканструкцыі і развіцці Аляксандра Гуда органы канфіскавалі значную суму наяўных у замежнай валюце.

«Ён не саромеўся, на працу прыязджаў на аўто за сотню тысяч даляраў», — адзначыў адзін з рабочых, лічачы, што Гуда ўжо не адпусцяць, ён пад вартай.

За асабліва буйныя памеры махінацый кіраўнікам пагражаюць зняволеннем тэрмінам да 15 гадоў.

Раней паведамлялася пра затрыманне 5 кіраўнікоў завода, у тым ліку першага намесніка генеральнага дырэктара Мазырскага НПЗ — галоўнага інжынера Сяргея Грамовіча.

@gomelnovosti3 «Забрали крупную сумму в валюте». Что говорят на Мозырском НПЗ после ареста начальников #мнпз #мозырь #мозырьбеларусь #милициябеларуси #чиновники #гомельскаяобласть #беларусьновости ♬ Conspiracy - Kieran Rogers

Чытайце таксама:

На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе прайшлі затрыманні сярод кіраўніцтва

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Мінскі іпэшнік, які пісаў ананімкі на канкурэнтаў, аказаўся дырэктарам турфірмы, якая не давезла турыстаў у Рыгу

Каментары да артыкула