БЕЛ Ł РУС

Андрэй Лемяшонак назваў Свята-Елісавецінскі манастыр «баявой адзінкай»

9.05.2025 / 15:48

Nashaniva.com

Протаіерэй Андрэй Лемяшонак, духоўнік Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, у віншаванні да Дня Перамогі звязаў гэты памятны дзень з цяперашнім уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну і заявіў, што ягоны манастыр у гэтым супрацьстаянні — «баявая адзінка», піша «Хрысціянская візія».

Андрэй Лемяшонак

Паводле слоў вядомага сваёй паслядоўнай прарасійскай пазіцыяй Андрэя Лемяшонка, «сёння зноў ідзе вайна» — цяпер «з тым жа фашызмам, з бязбожнасцю і нячысцікам», а тыя вайскоўцы, што загінулі, на думку святара, — «нашы лепшыя хлопцы», сучасныя «абаронцы».

Лемяшонак заявіў, што манастыр, дзе ён служыць, сёння «таксама баявая адзінка», а яго сёстры «ваююць за нашу будучыню».

Ён падкрэсліў, што вайна будзе працягвацца, паколькі «свет, які адпрэчыў Бога», не здольны пакаяцца.

Чытайце таксама:

Як былы хіпі стаў на чале манастыра. Гісторыя адыёзнага святара Андрэя Лемяшонка

Як Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр ператварыўся ў сапраўдны бізнэс-холдынг

«Захварэў? Ідзі ў храм». Андрэй Лемяшонак расказаў, як заражаў людзей на Вялікдзень 2020 года

Каментары да артыкула