БЕЛ Ł РУС

Праваабаронцы: Палітвязням адной з калоній пачалі актыўна прапаноўваць пісаць прашэнні аб памілаванні

9.05.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Праваабаронцы атрымліваюць сведчанні таго, што апошні час палітвязняў адной з папраўчых калоній масава заклікаюць пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі, піша «Вясна».

Фота: Вясна

Вядома, што раней такіх прапаноў у калоніі не было некалькі месяцаў — усё змянілася з пачатку мінулага тыдня.

Нагадаем, 7 мая стала вядома, што па памілаванні на волю выйшлі 42 палітвязні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула