БЕЛ Ł РУС

Абвінавачаны ў падпале IKEA ў Вільні ўкраінец прызнаў віну

9.05.2025 / 13:46

Nashaniva.com

Украінец, абвінавачаны ў тэрарызме па справе аб падпале крамы IKEA, у пятніцу ў Віленскім акруговым судзе прызнаў сваю віну і выказаў раскаянне. Пракуратура просіць падоўжаць ягоны арышт, піша LRT.

Ikea.lt

«Прызнае віну, раскайваецца. Даў паказанні, адказаў на пытанні», — паведаміў BNS пракурор Томас Улдукіс, які прадстаўляе дзяржаўнае абвінавачанне.

Паводле яго слоў, абвінавачаны прызнаў віну яшчэ падчас папярэдняга расследавання. На дадзены момант 18-гадовы грамадзянін Украіны знаходзіцца пад вартай. Пракуратура просіць суд падаўжаць гэтую меру стрымання яшчэ на два месяцы.

Рашэнне па гэтым пытанні чакаецца ў панядзелак.

Малады чалавек абвінавачваецца ў здзяйсненні тэрарыстычнага акту, незаконным захоўванні выбуховых рэчываў, набыцці спецыяльных навыкаў, а таксама ў прыбыцці ў Літву і паездцы ў Латвію з мэтай здзяйснення тэрарыстычных актаў. Як раней паведамляла агенцтва BNS, на момант здзяйснення злачынства абвінавачанаму яшчэ не споўнілася 18 гадоў, таму максімальнае магчымае пакаранне для яго — да 10 гадоў пазбаўлення волі, што менш, чым для паўналетняга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула