БЕЛ Ł РУС

У фінале футбольнага еўракубка згуляюць каманды, якія займаюць 15-е і 16-я месцы ў сваім чэмпіянаце

9.05.2025 / 8:5

Nashaniva.com

У фінале Лігі Еўропы (другога па значнасці футбольнага еўракубка) згуляюць англійскія «Манчэстэр Юнайтэд» і «Тотэнхем Хотспур».

«Юнайтэд» выбіў у 1/2 фіналу «Атлетык» з Більбаа (3:0, 4:1), а «Хотспур» — нарвежскі «Будэ-Глімт» (3:1, 2:0).

Фінал пройдзе 21 мая ў Більбаа.

Цікава, што ў фінальным матчы згуляюць каманды, якія кепска праводзяць сезон у сёлетнім розыгрышы англійскай прэм'ер-лігі. «Манчэстэр Юнайтэд» за тры туры да фінішу ідзе 15-м, а «Тотэнхем» — 16-м (у розыгрышы бярэ ўдзел 20 камандаў).

У «Юнайтэд» — 39 балаў, у «шпораў» — 38. Адставанне ад сёмага месца, якое дае пуцёўку ў Лігу канферэнцый, складае 21 і 22 балы адпаведна. 

Але каманда, якая выйграе фінал, атрымае пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў.

У фінале Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр», у фінале Лігі канферэнцый — «Чэлсі» і «Бетыс».

Чытайце таксама:

У фінале футбольнай Лігі чэмпіёнаў згуляюць ПСЖ і «Інтэр»

Зборная Беларусі выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету па пляжным футболе

Каментары да артыкула