БЕЛ Ł РУС

Трамп усцешыўся, што Папам абралі амерыканца

8.05.2025 / 20:39

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social павіншаваў амерыканскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво з абраннем Папам і падкрэсліў, што гэта вялікі гонар для Штатаў.

Леў XIV адразу пасля абрання. Фота: AP Photo/Alessandra Tarantino

«Віншуем кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво, які толькі што быў названы Папам. Усведамляць, што ён з'яўляецца першым амерыканскім Папам, — вялікі гонар. Якое хваляванне і які вялікі гонар для нашай краіны! З нецярпеннем чакаю сустрэчы з Папам Львом XIV. Гэта будзе вельмі значная падзея!», — напісаў Трамп.

Чытайце таксама:

Новым Папам абвясцілі амерыканскага кардынала Роберта Фрэнсіса Прэво

У Ватыкане абралі новага Папу

Трамп апублікаваў згенераванае ФОТА сябе ў ролі Папы

Каментары да артыкула