БЕЛ Ł РУС

У Расію перакінулі комплексы C-300 і C-400 з Беларусі

8.05.2025 / 16:12

Nashaniva.com

Пра перакіданне з Беларусі ў Расію зенітна-ракетных комплексаў C-300 і C-400 «Трыумф» паведаміў 5 мая ўкраінскі маніторынгавы праект «КіберБорошно | CyberBoroshno». Сцвярджаецца, што гэта было зроблена для абароны 9 мая параду ў Маскве.

ЗРК C-400. Фота: Wikimedia Commons

«Цяпер у расіян дылема: трэба і Крым прыкрываць, а там нейкія невядомыя дроны, і парад прыкрыць, але пры гэтым і БПЛА ў тыл не прапусціць», — пішуць аўтары праекта.

Раней у сувязі з парадам у Маскве абмежавалі працу мабільнага інтэрнэту, а 7 мая ў працы расійскіх аэрапортаў ўзнік хаос праз масавую атаку ўкраінскіх дронаў. 

Чытайце таксама:

У Маскве дворнікам раздалі біноклі і загадалі кругласутачна шукаць у небе беспілотнікі

Украіна атакавала базу пілатажных груп, што ўдзельнічаюць у парадзе Перамогі ў Маскве

Украінскія дроны атакавалі Расію

Каментары да артыкула