БЕЛ Ł РУС

На Магілёўшчыне за хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з прадпрыемстваў

8.05.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі 49-гадовага кіраўніка бюро забеспячэння аднаго з прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці. Мужчына папаўся на месцы злачынства пры атрыманні хабару ў эквіваленце звыш 50 тысяч рублёў, паведамілі ў прэс-службе МУС.

Скрыншот з відэа

Паводле звестак міліцыі, мужчына, выкарыстоўваючы службовае становішча, забяспечваў перамогу прыватнай камерцыйнай арганізацыі ў біржавых таргах. Пасля гэтая кампанія пастаўляла прадпрыемству электратэхнічную прадукцыю, а хабарнік атрымліваў з гэтых здзелак свой працэнт.

Супраць фігуранта завялі крымінальную справу па артыкуле аб атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. 

Чытайце таксама:

У міліцыі назвалі памер хабару, які ўзяў намеснік дырэктара Беларускай чыгункі

За хабар затрымалі прадстаўнікоў дарожна-будаўнічай кампаніі

У МУС назвалі самы вялікі памер хабару даішніку за мінулыя гады

Каментары да артыкула