Замаразкі, мокры снег і не больш за +15°С. Прагноз на адносна вялікія выходныя
Прагноз надвор'я па Беларусі на 9-11 мая.
9 мая надвор'е працягне вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і халодная няўстойлівая паветраная маса.
Раніцай і днём месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, магчымы мокры снег). Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём умераны. Уначы на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0, -5°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра +1+4°С; днём +8+14°С.
10 мая ўначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам), (ноччу невялікія, днём умераныя). Вецер паўночнай чвэрці ад слабога да ўмеранага, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра ноччу +1 +5°С, месцамі замаразкі 0, -5°С; тэмпература паветра днём +8+14°С.
11 мая днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночнай чвэрці ад слабога да ўмеранага, днём месцамі парывісты. Замаразкі 0.. -5°С, месцамі тэмпература паветра +1+6°С; тэмпература паветра днём +8+15°С.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no