Ацяпленне вяртаецца ў Мінску ў аб'екты сацыяльнай сферы
З 8 мая ў сацыяльных аб’ектах сталіцы будзе адноўлена цеплазабеспячэнне.
Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкам прыняў у сувязі з умовамі надвор'я і нізкай тэмпературай вонкавага паветра ў начны час.
Паводле звестак Белгідрамета, сёння ў Мінску чакаецца — +8… +10 °C.
Раней ацяпленне вярнулася ў аб'ектах сацыяльнай сферы Віцебскай вобласці, у Мінскім раёне.