БЕЛ Ł РУС

Пад Мінскам адкрыюць міліцэйскі каледж

7.05.2025 / 22:4

Nashaniva.com

Пра намер стварыць міліцэйскі каледж у Гаранях пад Мінскам паведаміў пасля адкрыцця новага будынка Лідскага райаддзела міліцыі паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, піша БелТА.

Кубракоў адзначыў, што ідзе будаўніцтва навучальнага цэнтра ў Гаранях, дзе праходзяць навучанне і павышэнне кваліфікацыі ўсе супрацоўнікі МУС.

«Будзе створаны наш міліцэйскі каледж. Будынак ужо маецца ў Гаранях у Мінскім раёне. Цяпер мы рыхтуем праект указа, ужо ёсць узгадненні ўсе неабходныя», — заявіў Кубракоў.

Чытайце таксама:

У Полацкім раёне міліцыянеры спынялі п'янага трактарыста стрэламі па колах

На Гомельшчыне жыхарам, прызнаным «дармаедамі», рассылаюць позвы з міліцыі

У ДАІ распавялі, як будуць перакрываць Мінск у дзень параду

Каментары да артыкула