БЕЛ Ł РУС

У Мінску адкрываецца фірменная крама БелАЗа

7.05.2025 / 11:18

Nashaniva.com

Пасля запуску першага магазіна фірменнай прадукцыі БЕЛАЗа ў Жодзіне ў канцы мінулага года, чарга дайшла і да сталіцы. Сталічны BELAZ SHOP адкрыецца 8 мая а 18-й гадзіне.

Як абяцаюць арганізатары, адкрыццё будзе святочным: з удзелам артыстаў і адмысловай атмасферай.

Крама размясцілася ў ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом» (праспект Незалежнасці, 134, павільёны 124—125).

Асартымент абяцае быць разнастайным: брэндавыя сувеніры, масштабныя мадэлі тэхнікі БЕЛАЗа, адзенне, тавары для дзяцей, арыгінальныя аксэсуары.

Для тых, хто не можа наведаць краму асабіста, БЕЛАЗ ужо мае інтэрнэт-краму, дзе таксама можна замовіць фірмовыя рэчы і сувеніры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула